У Беларусі рыхтуецца стварэнне “Інстытута нацыянальнай памяці"

Аргкамітэт па стварэнні “Інстытута нацыянальнай памяці” створаны ў Беларусі. Такія ўстановы існуюць у суседніх Польшчы, краінах Балтыі, з нядаўняга часу і ў суседняй Украіне. Яны займаюцца збіраннем, даследаваннем і выданнем дакументаў і сведчанняў часоў антысавецкага альбо антыфашысцкага супраціву, рэпрэсій супраць мірнага насельніцтва.

І калі ў суседніх краінах гэтая інстытуцыя паўстае пры ўдзеле дзяржавы, дык у Беларусі, дзе дагэтуль зачыненыя архівы з дакументамі пра сталінскія рэпрэсіі, яе спрабуюць стварыць навукоўцы і грамадскія дзеячы. У аргкамітэт увайшлі каля 40 чалавек.

Пра тое, чым будзе займацца “Інстытут нацыянальнай памяці”, Еўрарадыё распавёў пісьменнік і грамадскі дзеяч Васіль Якавенка:

“Даследаванняў матэрыялаў, звязаных з памяццю: памяць народа, нацыі, памяць пра рэпрэсаваных, памяць пра мінуўшчыну нашу, пра выдатныя падзеі і выдатных людзей”.


Раней такімі даследаваннямі займаўся грамадскі аргкамітэт па ўшаванні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, які і рэарганізуецца ў “Інстытут нацыянальнай памяці”. Паводле Васіля Якавенкі, цяпер стаіць задача па сістэматызацыі даследаванняў, сабраных матэрыялаў і іх публікацыі:

“Мы ведаем нямала фактаў, але трэба іх прывесці ў сістэму, падаць агульную карціну. Безумоўна, усё гэта асвятляць у друку, у СМІ, каб людзі ведалі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі