У Беларусі сацсеткі ўкраінскага блогера аб'явілі "экстрэмісцкім фармаваннем"
Аляксандр Рыкаў і Зянон Пазняк / t.me/balaganoffnews/
У Беларусі сацсеткі ўкраінскага блогера BalaganOff (Аляксандра Рыкава) аб'явілі "экстрэмісцкім фармаваннем". Такое рашэнне 18 ліпеня прыняло Міністэрства ўнутраных спраў РБ. Гаворка ідзе пра Telegram, Youtube (101 тысяча падпісчыкаў) і TikTok старонкі блогера (па версіі МУС, "група грамадзян, аб'яднаных пад назвай BalaganOff").
BalaganOff асвятляе сітуацыю ў Беларусі, размаўляе з беларускімі палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, музыкамі, супрацоўнічае з беларускімі добраахвотнікамі ва Украіне, збірае для іх дапамогу. Вестку з Мінска ён успрыняў з гумарам. Яшчэ летась Чыгуначны суд Гомеля прызнаў інфармацыйную прадукцыю яго Telegram i Youtube-каналаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.