У Беларусі штогод затрымліваюць да тысячы нелегальных мігрантаў
У Беларусі штогод затрымліваюць ад 500 да 1000 нелегальных мігрантаў. Пра гэта ў эфіры праграмы "Карціна свету" на тэлеканале "РТР-Беларусь" паведаміў Аляксей Бягун, начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС.
Найбольш сярод нелегальных мігрантаў грамадзян В'етнама і іншых краін паўднёва-ўсходняй Азіі. Таксама ёсць грузіны і чачэнцы (грамадзяне Расійскай Федэрацыі). Усе яны спрабавалі патрапіць у краіны ЕС, мінуючы пункты пропуску. Звычайна такіх парушальнікаў чакае дэпартацыя.
Фота: БЕЛТА