У Беларусі стала больш грамадзян з заробкам менш за 3 млн і больш за 10 млн

У Беларусі стала больш грамадзян з заробкам менш за 3 млн і больш за 10 млн

У Беларусі стала больш грамадзян з заробкам ніжэй за 3 млн рублёў. Таксама вырасла і колькасць тых, чый заробак перавышае 10 млн рублёў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Так, па выніку заробкаў за лістапад 2015 года доля работнікаў з заробкам, меншым за 2 млн рублёў склала 2,8% ад усёй колькасцi абследаваных. Напрыклад, у траўні таго ж года такіх работнікаў было 2,7%.

Работнікаў з заробкам ад 2 млн да 3 млн у лістападзе было 13,9%, а ў траўні 2015-га — 13,6%.

У той жа час у лістападзе доля работнікаў з заробкам больш за 10 млн склала 11,1% пры тым, што ў траўні іх было 10,1%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі