У Беларусі ствараецца санітарная авіяцыя

У Беларусі ствараецца санітарная авіяцыя

Функцыі санітарнай авіяцыі ў Беларусі будзе выконваць дзяржаўная авіяцыйная аварыйна-выратавальная ўстанова (ДААВУ) "Авіяцыя" Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Адпаведны ўказ №27 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 студзеня, перадае БЕЛТА.

Задачы санітарнай авіяцыі ў дакуменце пазначаныя як дастаўка медработнікаў да месцаў аказання першай дапамогі, дапамога ім у дастаўцы хворых або пацярпелых у дзяржаўныя ўстановы аховы здароўя.

Ураду даручана ў шасцімесячны тэрмін вызначыць спрошчаны парадак выкарыстання паветранай прасторы краіны самалётамі гэтай установы, у тым ліку пры пасадках і узлётах у населеных пунктах. Мінздароўя павінна ў такі ж тэрмін закупіць абсталяванне для санітарнай авіяцыі і бясплатна перадаць яго ратавальніцкай авіяцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі