У Беларусі ствараюць сістэму па супрацьдзеянні беспілотнікам

 "Адна з самых істотных пагроз"

 "Адна з самых істотных пагроз" / t.me/modmilby/

У Беларусі ствараюць сістэму па супрацьдзеянні беспілотнікам. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэй Лук'яновіч. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень беспілотныя лятальныя апараты — "адна з самых істотных пагроз".

"Масавасць, малапрыкметнасць не толькі тычыцца радыёлакацыйных станцый, візуальных і акустычных, і розная тактыка прымянення, — кажа Лук'яновіч. — Таму гэта галаўны боль для многіх дзяржаў. І на сёння панацэі, абароны ад беспілотных лятальных апаратаў няма. Таму мы, вядома, не стаім на месцы, вывучаем увесь перадавы вопыт, у тым ліку ў рамках міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва".

Андрэй Лук'яновіч адзначае, што беларускія вайскоўцы вывучалі досвед КНР і Ірана. Відаць, вывучаецца і досвед вайны ва Украіне.

Асноўная задача сістэмы па супрацьдзеянні беспілотнікам — іх выяўленне: "У нас перадавыя станцыі, у тым ліку беларускай вытворчасці, па выяўленні беспілотных лятальных апаратаў". Другі этап — супрацьдзеянне сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, трэці — знішчэнне, супрацьдзеянне зенітнымі ракетнымі комплексамі і авіяцыяй. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі