У Беларусі тэлеграм-канал "Баста!" прызналі экстрэмісцкім
У Беларусі тэлеграм-канал "Баста!" прызналі экстрэмісцкім. Як паведамляе тэлеграм-канал @prokuraturabelarus, пракуратура Маскоўскага раёна Мінска прааналізавала кантэнт і прыйшла да высновы пра наяўнасць "заклікаў да ўдзелу да незаконных масавых мерапрыемстваў", да "хуліганскіх дзеянняў", да "выкарыстання гвалту ў дачыненні прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады". Пасля гэтага была накіравана ў суд заява "аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі згаданага рэсурса экстрэмісцкімі матэрыяламі". І суд заяву задаволіў "у поўным аб'ёме" з неадкладным выкананнем рашэння. Яго копію накіравалі ў Мінінфарм.
На згаданы тэлеграм-канал падпісаныя больш за 82 тысячы чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.