У Беларусі ў 23 раёнах "напружаная сітуацыя на рынку працы"
Сумны настрой панаваў на сустрэчы жыхароў Бешанковіцкага раёна з яго кіраўніцай
У Беларусі ў 23 раёнах "напружаная сітуацыя на рынку працы". Адпаведны пералік у канцы 2023-га зацверджаны пастановай урада, дакумент у чацвер апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ.
Найбольш у спісе прадстаўлена раёнаў Віцебскай вобласці (восем): Бешанковіцкі, Верхнядзвінскі, Пастаўскі, Расонскі, Сенненскі, Ушацкі, Чашніцкі і Шумілінскі. На другім месцы Магілёўская вобласць (сем): Дрыбінскі, Клічаўскі, Краснапольскі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Асіповіцкі і Чэрыкаўскі раёны. На трэцім месцы Гомельская вобласць (чатыры): Ельскі, Нараўлянскі, Рэчыцкі і Хойніцкі раёны. У Брэсцкай вобласці "напружаная сітуацыя" ў Івацэвіцкім і Маларыцкім раёнах, у Гродзенскай і Мінскай абласцях — у Дзятлаўскім і Вілейскім раёнах адпаведна.
У апошнія гады, пасля таго, як з Беларусі з'ехалі сотні тысяч чалавек, на рынку працы адчуваецца недаход працаўнікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.