У Беларусі за 10 месяцаў звольнілі на 58 тысяч чалавек больш, чым узялі на працу

Звальненне

Звальненне / pixabay.com

У кастрычніку ў Беларусі звальненняў было больш, чым прыёмаў на працу. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Белстата. У яе не ўключаюцца мікра- і малыя прадпрыемствы без ведамаснай падпарадкаванасці.

Агулам у кастрычніку прынялі на працу 59,8 тысяч чалавек, а звольнілі 60,15 тысячы чалавек, або на 350 больш.

У сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы, у апрацоўчай прамысловасці, будаўніцтве, гандлі, транспарце і лагістыцы, інфармацыі і сувязі звальненняў было больш, чым прыёмаў на працу. А ў сферы адукацыі і аховы здароўя, энергетыцы, творчасці, спорце, забавах і адпачынку людзей больш працаўладкоўвалі, чым звальнялі.

Са студзеня па кастрычнік 2023-га ў Беларусі былі звольненыя 601,8 тысячы чалавек — гэта на 58 тысяч больш, чым прынялі на працу. Па выніках дзесяці месяцаў Белстат зафіксаваў адмоўны баланс практычна ва ўсіх галінах, у тым ліку ў інфармацыі і сувязі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі