Недахоп кадраў і рост заробкаў — эканоміка Беларусі перагрэтая. У чым небяспека?
Можа стаць яшчэ горш
"43 працэнты апытаных намі беларусаў адзначылі, што ў сферах, дзе яны працуюць, назіраецца недахоп кадраў. Асноўная прычына — не ў эміграцыі", — расказвае малодшая навуковая супрацоўніца Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Віялета Панасевіч падчас прэзентацыі новых звестак маніторынгу эканомікі Беларусі.
Апошнія даследаванні спецыялістаў грунтуюцца на анлайн-апытанні, якое праводзілася ў кастрычніку 2023 года. У ім узялі ўдзел дарослыя гарадскія жыхары, адказы якіх дазволілі прааналізаваць іх настроі ўнутры краіны.
Ці задаволеныя грамадзяне ўзроўнем сваіх даходаў і наколькі ўпэўненыя ў заўтрашнім дні? Вось што ўдалося высветліць Еўрарадыё.
Беларусы пачалі менш эканоміць на ежы
Па выніках папярэдніх апытанняў супрацоўнікі BEROC адзначалі скарачэнне долі людзей, якія паведамляюць пра зніжэнне сваіх даходаў. Паводле Віялеты Панасевіч, цяпер іх 31 працэнт. Галоўныя прычыны — рост цэн і змяненне курсу рубля да замежных валют. У асноўным пра зніжэнне даходаў кажуць работнікі галіны сельскай гаспадаркі, супрацоўнікі сектара будаўніцтва і IT-сферы.
А як людзі спраўляюцца з падзеннем даходаў?
— У апошні квартал мы заўважаем зніжэнне тэндэнцыі эканоміць на ежы. Гэта выдатна. Адначасова скарачаецца доля людзей, якія адкладаюць свае рэгулярныя плацяжы. Больш за ўсё беларусы эканомяць на вольным часе, што, увогуле, лагічна.
Што да індэкса спажывецкай упэўненасці, то высокая доля людзей адчувае няпэўнасць што да адносна перспектываў і чаканняў ад эканамічнай сітуацыі ў будучыні. З іншага боку, крыху павялічылася доля рэспандэнтаў, якія кажуць, што эканамічная сітуацыя не змянілася, таму мы бачым невялікі пазітыўны трэнд.
Чаму так адбываецца? Мы звязваем гэта з некаторай збянтэжанасцю выбаркі нашых даследаванняў, недапрадстаўленасцю ў іх людзей з вельмі высокай заработнай платай. Яшчэ адна гіпотэза заключаецца ў тым, што гэтыя 34 працэнты — людзі з першапачаткова высокім узроўнем даходу і закрытымі базавымі патрэбамі. Таму, магчыма, яны лепш адчуваюць рост свайго заробку. Людзі, якія былі першапачаткова з нізкім узроўнем аплаты працы, імаверна, так занятыя закрыццём сваіх базавых патрэбаў, што і не заўважаюць асаблівага росту.
Калі беларусаў пытаюць пра прычыны росту іх заробкаў, траціна апытаных адказвае, што рэч у адміністрацыйным рэгуляванні, рашэнні начальства, павышэнні заробку ва ўсіх калег. Некаторыя кажуць пра змену месца працы.
Кадраў не хапае
Віялета Панасевіч прызнаецца, што не ўсе беларусы, якія ўзялі ўдзел у апытанні, згодныя з афіцыйнай статыстыкай адносна росту заробкаў у Беларусі. Нашмат ахвотней яны разважаюць пра недахоп кадраў, прычына якой — не толькі ў грамадзянах, якіх звольнілі або якія пакінулі краіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.