Беларусь ачоліла рэйтынг "пякельных" падатковых сістэм — не праз вялікія падаткі
Падаткі
Беларусь назвалі "падатковым пеклам" складальнікі рэйтынгу the Hell Index. Аўтары спісу — некамерцыйная арганізацыя the Hell Foundation. Арганізацыя была створаная толькі ў 2022 годзе, і Беларусь узначальвае іх спіс "самых пякельных" падатковых сістэм два гады запар.
"Наш індэкс падатковага пекла быў створаны для ацэнкі краін, якія спалучаюць высокія падаткі з дрэнным мэнэджментам ўрада. Мы лічым, што "падатковы пекла" — гэта не толькі краіна з высокімі падаткамі, але і краіна, у якой няма вяршэнства закона, у якой правы на прыватнае жыццё і ўласнасць належным чынам не абароненыя", — гаворыцца ў апісанні даследавання.
El Índice de Infiernos Fiscales tiene a sus 13 países tristemente célebres.
— The 1841 Foundation (@1841Foundation) October 19, 2023
En el próximo #TaxAnnualSummit de nuestra fundación, presentaremos el ránking con todos sus detalles.
¿Quién se suma? 👉 https://t.co/6vGw1sCrZP#IndiceDeInfiernosFiscales #TaxHellsIndex pic.twitter.com/oGv5EzAVYs
Першае месца Беларусі складальнікі рэйтынгу тлумачаць так:
"Пры аналізе дадзеных мы звярнулі ўвагу на значнае пагаршэнне паказчыкаў якасці дзяржаўнага кіравання, а не на ўзмацненне фіскальнага ціску. Відавочна, што Беларусь ставіць прывілеі і інтарэсы свайго кіраўніка і яго хаўруснікаў вышэй за індывідуальныя правы сваіх грамадзян", — кажуць аўтары даследавання.
У пяцёрку "пякельных" для падаткаплацельшчыка краін таксама ўвайшлі Украіна і Бразілія.
"Украіна ініцыявала працэс збліжэння з Захадам і прыступіла да ажыццяўлення рэформаў, якія, хутчэй за ўсё, адаб'юцца на паляпшэнні яе рэйтынгу ў нашым індэксе ў кароткатэрміновай перспектыве", — адзначаюць складальнікі рэйтынгу.
Аўтары даследавання разгледзелі падатковыя сістэмы ў 82 краінах абедзвюх Амерык і Еўропы. Яны засноўваліся на звестках Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.