Жыхара Хойнікаў звольнілі з працы за падпіску на "экстрэмісцкія рэсурсы"

Сацсеткі, ілюстрацыйнае фота

Сацсеткі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Жыхарка Хойнікаў прыйшла на прыём да кіраўніка аблвыканкама Івана Крупко з просьбай не звальняць сына, піша "Гомельская праўда".

Мужчына страціў працу, бо двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за падпіску на так званыя "экстрэмісцкія рэсурсы". Пасля першага суда, у 2023 годзе, ён ужо звяртаўся да кіраўніка Гомельшчыны. Тады яго пакінулі на працы пад паручальніцтва начальніка ўчастка.

Цяпер, як заявіў Іван Крупко, мужчыну давядзецца шукаць працу самастойна: "Вашаму сыну прапануюць наяўныя вакансіі па рабочых спецыяльнасцях".

У шэраг "экстрэмісцкіх рэсурсаў" рэжым Лукашэнкі залічвае не толькі незалежныя СМІ ды інфармацыйныя каналы, але і асабістыя акаўнты ў сацсетках, створаныя палітычнымі апанентамі. Людзям, звольненым па "палітычных" матывах, знайсці працу ў Беларусі цяпер вельмі складана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі