У Беларусі ў красавіку-чэрвені 2020-га памерла на 5600 больш чалавек, чым летась

Мінздароўя / svaboda.org
Мінздароўя / svaboda.org

У другім квартале 2020 года ў Беларусі памерла на 5605 чалавек больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года. Белстат адмовіўся публікаваць статыстыку смяротнасці, але яна знайшлася ў справаздачах ААН.

В Беларуси в апреле — июне 2020 умерло на 5600 больше людей, чем в прошлом году
Статыстыка / Научное мнение

Параўнайце чырвоныя і шэрыя слупкі на дыяграмах. У траўні і чэрвені — нашмат больш смерцяў, чым у мінулыя гады.

Максімум смяротнасці ў краіне дасягнуты ў чэрвені і складае каля 13000 чалавек. Сярэдняе значэнне чэрвеньскай смяротнасці за папярэднія 5 гадоў складае 9263 чалавека. Гэта значыць, што ў 2020-м годзе мы назіраем прырост у больш чым 3500 смерцяў за адзін толькі чэрвень.

Красавік, травень, чэрвень — месяцы, калі агрэсіўна сябе паводзіў каранавірус. Толькі афіцыйна зафіксаваны прырост хворых быў пад тысячу за суткі. Але колькасць смерцяў, па статыстыцы Мінздароўя, ніколі не перавышала 7 чалавек за суткі. 

Па афіцыйных звестках, у Беларусі ад COVID-19 за ўвесь перыяд пандэміі памерла блізу 700 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі