У Беларусі забароняць спадарожнікавае ТБ у шматкватэрных дамах?
Улады зацвердзілі дарагую працэдуру ўстаноўкі абсталявання на сценах і дахах шматпавярховак.
У адпаведнасці з дакументам, які 16 траўня быў зацверджаны пастановай Саўміна, фізічныя і юрыдычныя асобы болей не маюць права самастойна ўсталёўваць спадарожнікавыя антэны. Для гэтага трэба звяртацца да мясцовых уладаў. На працягу месяца чыноўнікі дадуць адказ, ці яны дазваляюць устаноўку, ці забараняюць.
Калі ж беларус атрымае дазвол, яму трэба дамовіцца пра распрацоўку праектнай дакументацыі, заплаціць за яе, пасля чаго патрэбная дамова на ўстаноўку абсталявання. Далей мусіць быць падпісаны акт прыёмкі выкананых работ па ўстаноўцы індывідуальных антэн і робіць гэта цэлая камісія, інфармуе сайт АФН.
Фота — bymedia.net