У Беларусі ўвядуць адказнасць за прапаганду нетрадыцыйных сямейных адносін

Законапраект праходзіць "працэдуру ўзгаднення" (ілюстрацыйнае фота)

Законапраект праходзіць "працэдуру ўзгаднення" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Беларусі ўвядуць адказнасць за прапаганду нетрадыцыйных сямейных адносін. Ужо падрыхтаваны адпаведны законапраект. Ён прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць для "парушальнікаў" — "за прапаганду ненармальных адносін, педафіліі, добраахвотнай адмовы ад нараджэння дзяцей", заявіў генпракурор Андрэй Швед.

Швед нагадаў, што законапраект падрыхтаваны "з ініцыятывы органаў пракуратуры", цяпер ён праходзіць "працэдуру ўзгаднення". Раней у Генпракуратуры казалі, што Аляксандр Лукашэнка яго падтрымаў. А кіраўнік Савета бяспекі РБ Аляксандр Вальфовіч сёлета заявіў, што разбурэнне традыцыйнай сям'і — пагроза нацбяспецы.

Але адміністрацыйнай адказнасці мала, лічыць генпракурор. Паводле яго слоў, "важна праводзіць шырокую ідэалагічную і тлумачальную працу, у тым ліку ў школах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі