У Беларусі ўжо 33 ахвяры каранавіруса, заражаныя больш за тры тысячы чалавек

У Беларусі ўжо 33 ахвяры каранавіруса, заражаныя больш за тры тысячы чалавек

У Беларусі за суткі дадаліся 4 ахвяры каранавіруса, агульная іх колькасць складае 33 чалавекі. Пра гэта ў аўторак паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Зафіксаваны 3281 выпадак COVID-19 (+362 выпадкі за суткі). З іх шпіталізаваныя 2444 чалавекі. У астатніх захворванне працякае ў лёгкай форме, таму яны лечацца амбулаторна. 57 пацыентаў маюць патрэбу ў апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх (за суткі дадаліся двое). Праведзена ўжо амаль 72 тысячы тэстаў (+чатыры тысячы за суткі).

Колькасць выпісаных не паведамляецца. У нядзелю такіх не было, а на суботу налічвалася 203 чалавекі.

У свеце налічваецца амаль 2 мільёны выпадкаў COVID-19, памерлі амаль 120 тысяч чалавек.

У Беларусі ўжо 33 ахвяры каранавіруса, заражаныя больш за тры тысячы чалавек
У Беларусі ўжо 33 ахвяры каранавіруса, заражаныя больш за тры тысячы чалавек

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі