У Беларусі ўжо 847 палітвязняў

У Беларусі ўжо 847 палітвязняў

У Беларусі ўжо 847 палітвязняў. 11 лістапада праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 18 чалавек. Гэта — Юрый Вяршук, Андрэй Гарбуноў, Алег Грудзінаў, Аляксандр Грыневіч, Мікалай Дземчанка, Сяргей Ільюшанка, Алег Корзун, Аляксандр Мілашэўскі, Валерый Панкратовіч, Віктар Пыцько, Сяргей Рындзевіч, Вадзім Собалеў, Ігар Ухалюк, Аляксандр Шматаў, Антон Шлемен, Аляксей Федаркевіч, Сяргей Юпатаў, Іван Чаравака. Іх справы названыя палітычна матываванымі.

13 чалавек былі пазбаўлены волі за "абразу прэзідэнта", міліцыянераў, суддзяў і "здзек з дзяржаўных сімвалаў", а таксама за выкарыстанне "іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў". А Дземчанка, Мілашэўскі, Корзун, Рындзевіч і Чаравака трапілі ў СІЗА за каментары ў сацсетках у сувязі з перастрэлкай, падчас якой загінулі Андрэй Зельцэр і супрацоўнік КДБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі