У Беларусі ўзмацняецца адказнасць за парушэнне закона аб занятасці

Палата прадстаўнікоў сёння прыняла праект закона, які замацоўвае адміністрацыйную адказнасць фізічных асоб і эканамічную адказнасць індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб за парушэнне заканадаўства аб занятасці насельніцтва. Паводле слоў міністра працы і сацыяльнай абароны Уладзіміра Патупчыка, законапраектам узмацняецца адказнасць наймальнікаў за нестварэнне працоўных месцаў для бацькоў, чые дзеці перададзены на ўтрыманне дзяржавы. Міністр падкрэсліў, што гэтая мера скіравана на падтрыманне намаганняў дзяржавы па скарачэнні колькасці кінутых дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі