У Беларусі вынесены чарговы смяротны прысуд
У Беларусі вынесены чарговы смяротны прысуд. 6 сакавіка Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку прызнаў вінаватым 29-гадовага Віктара Скрундзіка ў забойстве пенсіянераў і ў замаху на забойства. Іншыя фігуранты справы атрымалі вялікія тэрміны зняволення: 25-гадовы Віталь Мяцеж — 22 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, 33-гадовы Валянцін Бушнін — 18 гадоў, паведамляе spring96.org.
Удзельнікі "слуцкай банды" ў пачатку мінулага года забілі двух пенсіянераў ва ўзросце 79 і 94 гадоў, спрабавалі забіць 85-гадовую жанчыну. Яны душылі людзей, а пасля спальвалі іх.
Папярэдні смяротны прысуд быў вынесены ў нашай краіне ў студзені. Братоў Іллю і Станіслава Косцевых прызналі вінаватымі ў забойстве сваёй былой настаўніцы і падпале яе дома.
Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.