У Беларусі вынеслі чарговы смяротны прысуд

У Беларусі вынеслі чарговы смяротны прысуд

У Беларусі вынеслі чарговы смяротны прысуд. 39-гадовы жыхар Мазыра Кірыл Казачак прызнаны вінаватым у забойстве ўласных дзяцей. 28 снежня на выязным пасяджэнні Гомельскага абласнога суда ў Мазыры ён асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, інфармуе БелаПАН.

Як паведамляла Еўрарадыё, забойства 9-гадовай Кіры і 17-гадовага Улада здарылася 31 студзеня сёлета. Паводле падазрэння ў забойстве быў затрыманы іх бацька. Ён сам паведаміў у міліцыю пра здзейсненае злачынства.

Пасля забойства Кірыл Казачак прыехаў на здымную кватэру жонкі, дзе яна жыла са старэйшым сынам і сужыцелем, ды расказаў пра зробленае. Мужчына патэлефанаваў у міліцыю і скокнуў з балкона 4-га паверха, але застаўся жывы. У яго былі пашкоджанні пазваночніка і ног, абвінавачаны працяглы час правёў у бальніцы. Высветлілася, што канцэнтрацыя спірту ў крыві мужчыны ў вечар, калі здарылася трагедыя, склала 2,36 праміле. Экспертыза засведчыла, што абвінавачаны ў момант злачынства мог у поўнай ступені ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Следства прыйшло да высновы, што мужчына здзейсніў злачынства з пачуцця помсты сваёй жонцы, якая мела намер скасаваць з ім паўторны шлюб (раней яны разводзіліся, але пасля паўторна аформілі адносіны) і жыць асобна. На момант забойства пара знаходзілася ў працэсе скасавання шлюбу.

У Беларусі вынеслі чарговы смяротны прысуд
Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі