У Беларусі вырасла базавая арэндная велічыня

У Беларусі вырасла базавая арэндная велічыня

У Беларусі з 1 красавіка вырасла базавая арэндная велічыня — цяпер яна складае 16,11 рубля. Раней гэты паказнік быў 15,2 рубля, паведамляе БЕЛТА.

Базавая арэндная велічыня выкарыстоўваецца ў разліках арэнднай платы плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта тычыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх болей за 50% акцыяў (доляў) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі або яе адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных пабудоваў (будынках, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, у тым ліку плошчы на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі