У Беларусі вызначылі 15 пляжаў, на якіх не варта купацца (спіс)
У Беларусі вызначылі зоны адпачынку з пляжамі, на якіх не варта купацца — у гэтых мясцінах вада не адпавядае санітарна-гігіенічным патрабаванням. Як паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, такіх зонаў у краіне 15.
Спецыялісты правялі лабараторныя даследаванні 747 пробаў вады. 46 з іх не адпавядалі вызначаным гігіенічным нарматывам, у тым ліку 30 паводле мікрабіялагічных паказнікаў — 4%, 16 паводле санітарна-хімічных — 2,1%.
У гэтых зонах абмежаванае купанне для дзяцей
Брэсцкая вобласць:
- пляж “Цэнтральны”, правы бераг р. Мухавец, г.Брэст;
- пляж “Цэнтральны”, левы бераг р. Мухавец, г.Брэст;
- пляж воз. Мяднянскае, в. Медна, Брэсцкі раён;
- зона рэкрэацыі на воз. Рагазнянскае, пас. Бярэсце, Брэсцкі раён;
- пляж санаторыя “Надзея”, р. Мухавец, Жабінкаўскі раён.
Гомельская вобласць:
- пляж “Каскад-1”, Цэнтральны раён, г. Гомель;
- пляж “Каскад-2”, Цэнтральны раён, г. Гомель;
- пляж “Валатоўскі”, Цэнтральны раён, г. Гомель;
- пляж “Прудкоўскі”, Цэнтральны раён, г. Гомель;
- пляж “Заходні”, Савецкі раён, г. Гомель.
Абмежаванае купанне дзяцей і дарослых
Магілёўская вобласць:
- зона рэкрэацыі на р. Дняпро, г. Магілёў;
- зона рэкрэацыі на Грабянёўскім возеры, г. Магілёў;
- пляж на р. Дняпро, в. Палыкавічы, Магілёўскі раён;
- пляж на Вільчыцкім вадасховішчы, в. Вільчыцы, Магілёўскі раён
Забаронена купацца
- пляж гарадскога парка г. Жабінка