У Беларусі яшчэ 6 чалавек прызналі палітвязнямі
У Беларусі яшчэ 6 чалавек прызналі палітвязнямі. Гэта — Алег Ермакоў, Уладзімір Кашко, Ігар Краўцоў, Сяргей Ляхновіч, Руслан Садоўнічы і Ілля Шапаткоўскі. Правабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Краўцоў асуджаны на 3 гады калоніі за "абразу" Аляксандра Лукашэнкі і службовай асобы, "распальванне варажнечы". Садоўнічы атрымаў 3 гады і 6 месяцаў зняволення за "абразу прадстаўніка ўлады", "распальванне варажнечы" ў дачыненні міліцыянераў і за "пагрозу" ў дачыненні следчага. Шапаткоўскі — адзін з кіраўнікоў ініцыятывы "Сумленныя людзі", з 2020-га ўтрымліваецца пад вартай па абвінавачванні ў "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады".
Ляхновіч узяты пад варту за правядзенні кібератакі на сайт медуніверсітэта ў адказ на рэпрэсіі супраць студэнтаў. Кашко асуджаны на тры месяцы арышту за перадачу аднаму з тэлеграм-каналаў даных пра 27 супрацоўнікаў МУС. Ермакова абвінавачваюць таксама ў перадачы даных пра сілавікоў, ён узяты пад варту.
У нашай краіне налічваецца ўжо 1107 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.