У Беларусі яшчэ існуе адна апазіцыйная партыя

"Зачыстка" партыйнага поля 

"Зачыстка" партыйнага поля  / pixabay.com

У Беларусі яшчэ існуе адна апазіцыйная партыя — "Справядлівы свет". Яна пазначана ў спісе зарэгістраваных партый на сайце Мінюста (астатнія чатыры — праўладныя). Аднак Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" таксама пагражае ліквідацыя. 26 верасня Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць скаргу на адмову Мінюста ў перарэгістрацыі.

"Зачыстка" партыйнага поля ў Беларусі працягваецца на працягу 2023 года. Ліквідаваныя АГП, КХП-БНФ, Партыя БНФ, Беларуская партыя "Зялёныя", Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Ліквідавалі і шэраг праўладных партый, якія аказаліся непатрэбныя рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў новай сітуацыі. Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка яшчэ ў лютым 2023-га "прадбачыў", што "колькасць партый зменшыцца да 3-4".

Беларускую партыю левых "Справядлівы свет" узначальвае Сяргей Калякін. Летам ён казаў, што партыя не хоча самаліквідоўвацца і паспрабуе перарэгістравацца. Аднак Мінюст яе не перарэгістраваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі