У Беларусі за 5 дзён затрымалі больш за 60 апазіцыянераў

З 20 па 24 ліпеня ў Беларусі затрымана больш за 60 актывістаў дэмакратычнага руху. Гэтыя дадзеныя прыводзіць Камітэт абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць" руху "За свабоду". 20 ліпеня падчас аўтапрабегу салідарнасці са Змітром Дашкевічам у Шклове былі затрыманыя 13 чалавек. На Сяргея Гіркіна складзены пратакол за распаўсюджванне друкаванай прадукцыі.

Па дарозе Салігорск - Магілёў затрыманы Алесь Мілінец. За вывешванне расцяжкі Кірыла Мацкевіч і Уладзімір Сяргееў асуджаныя на 10 і 15 сутак адміністрацыйнага арышту адпаведна.

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску затрыманы і збіты Максім Сергіец. Увечары супрацоўнікі міліцыі і КДБ правялі ператрус на кватэры актывісткі Насты Азарка.

22 ліпеня на польска-беларускай мяжы затрыманыя некалькі дзесяткаў чалавек, якія вярталіся з фэсту беларускай музыкі "Басовішча". У прыхільнікаў беларускай музыкі забралі пашпарты, агледзелі рэчы і склалі пратаколы.

23 і 24 ліпеня за распаўсюджванне ўлётак з запрашэннем на Свята Незалежнасці 27 ліпеня і "Еўрапейскі марш" адміністрацыйным арыштам на тэрмін ад 7 да 15 сутак пакараныя Павел Севярынец, Аляксей Шеін, Сяргей Клюеў, Юры Вольсан, Аляксей Бондар, Валянцін Сакалоўскі, Аляксандр Чарнышоў, штрафам — Марыя Шэрая і Кася Сахардзінава.

У кватэры Барыса Гарэцкага быў праведзены ператрус. Чакаюць судоў Аляксей Шыдлоўскі і Павел Бараноўскі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі