У Беларусі за букет бэзу ў руках можна атрымаць вялізны штраф

Штраф за бэз

Штраф за бэз / pixabay.com

У многіх узнікае жаданне наламаць букет бэзу, прынесці дадому. Але рабіць гэта ў горадзе, на вуліцах, у парках, у дварах шматпавярховак нельга.

Ломаць бэз, як і любы іншы хмызняк ці дрэва, якія растуць у горадзе, нельга. Гэта забараняе Закон "Аб раслінным свеце".

У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за пашкоджанне дрэў і кустоў прадугледжаны штраф да 50 базавых велічынь (да 2000 рублёў) для фізічных асоб, і ў дзесяць разоў больш для юрыдычных асоб.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі