Стала вядома, колькі рэжым Лукашэнкі плануе "зарабіць" на штрафах
Звычайна планы па штрафах перавыконваюцца
Стала вядома, колькі рэжым Аляксандра Лукашэнкі плануе ў 2025 годзе "зарабіць" на штрафах. З праекту бюджэту вынікае, што гэта 243,8 млн рублёў. У параўнанні з 2024 годам, план вырас больш чым на 30 мільёнаў ці на 10% (рост вышэйшы за афіцыйную інфляцыю).
Праз “іншыя непадатковыя даходы” плануецца атрымаць 1,2 млрд рублёў — на 20% больш, чым у гэтым годзе. У гэтую катэгорыю трапляюць у тым ліку “кампенсацыі шкоды” ад тых, супраць каго распачынаюць крымінальныя справы.
Вядома, што ў 2021-м у РБ спагналі штрафаў амаль на 50 млн рублёў больш, чым планавалі. Значную іх частку заплацілі ўдзельнікі пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. У Мінску ў 2022 годзе план па штрафах перавыканалі амаль у тры разы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.