Улады Беларусі спагналі штрафаў амаль на 50 млн рублёў больш, чым планавалі
Улады Беларусі спагналі штрафаў амаль на 50 млн рублёў больш (каля 20 млн долараў), чым планавалі. Збіраліся атрымаць каля 89 млн рублёў, а атрымалі 139 млн.
Гэта вынікае з удакладнення асобных паказнікаў рэспубліканскага бюджэту на 2021 год. 30 снежня дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Вось яна, унікальная беларуская эканамічная мадэль! Як вядома, значную частку штрафаў заплацілі ўдзельнікі пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.