Аршанская міліцыя атрымлівае ўсё больш "заведама непраўдзівых паведамленняў"

Аршанскія міліцыянты

Аршанскія міліцыянты / orshanka.by

Аршанская міліцыя ў 2024 годзе атрымлівае ўсё больш "заведама непраўдзівых паведамленняў" ад грамадзян. Увагу на гэта звярнулі не самі міліцыянты, а раённая пракуратура, якая падчас узмацнення рэпрэсій займалася аналізам.

У большасці выпадкаў у міліцыю тэлефанавалі нецвярозыя аршанцы. Паведамленні міліцыянтам былі самыя разнастайныя: пра забойства, збіццё, прычыненне цялесных пашкоджанняў, крадзёж грошай і каштоўнасцяў, знікненне бытавой тэхнікі, ровараў.

У некаторых выпадках мясцовыя жыхары спрабавалі высветліць, як хутка міліцыя зрэагуе на іх звароты. Такая мэта была ў жыхара Аршанскага раёна, які са свайго мабільнага тэлефона паведаміў на лінію "102" пра знікненне ў яго іншага мабільнага тэлефона. Міліцыянты прыехалі, і высветлілася, што нічога не знікала. Мужчыну аштрафавалі на 160 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі