На Аршаншчыне ўзмацняюцца рэпрэсіі супраць чыгуначнікаў

Чыгуначны вакзал у Оршы, ілюстрацыйнае фота

Чыгуначны вакзал у Оршы, ілюстрацыйнае фота / t.me/belrw_official/

У Аршанскім раёне палітычныя рэпрэсіі цяпер скіраваныя пераважна супраць чыгуначнікаў ці былых чыгуначнікаў, заўважыў мясцовы сайт Orsha.eu.

Машыніст лакаматыўнага дэпо Юрый Жук атрымаў адміністрацыйны арышт тры разы запар. Дзе ён знаходзіцца цяпер, невядома. Апошні прысуд яму вынеслі 13 лістапада, перад тым судзілі двойчы.

"На мінулым тыдні ў спіс экстрэмістаў дадалі ўжо асуджанага Аляксандра Камлёнка. Да 2020 года ён таксама працаваў машыністам, а апошнім часам быў дальнабойнікам і быў затрыманы, калі вярнуўся з рэйса ў лютым гэтага года", — піша аршанскі сайт.

Таксама на мінулым тыдні стала вядома пра затрыманне Валянціна Мартынава — манцёра чыгуначных шляхоў. Яму выставілі крымінальнае абвінавачанне за распаўсюд "экстрэмісцкай" інфармацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі