У Беларусі за данаты затрымалі гомельскую айцішніцу

Вольга Блажэвіч

Вольга Блажэвіч / facebook.com

У Беларусі за данаты затрымалі гомельскую айцішніцу Вольгу Блажэвіч, піша "Наша ніва". Відэа з затрыманай з'явілася ў адным з тг-каналаў сілавікоў. Затрыманая кажа, што агулам ахвяравала 80 долараў (тры плацяжы па $50, 20 і 10).

Сілавікі пішуць, што Блажэвіч знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання і вырашаецца пытанне аб тым, да якой адказнасці яе прыцягнуць ("гамяльчанка распаўсюджвала экстрэмісцкія матэрыялы ў інтэрнэце, спансавала БЧБ-праекты, накіраваныя на захоп улады ў нашай краіне"). Зусім магчыма, што яна была затрыманая пасля вяртання з-за мяжы. З жніўня 2020-га Вольга Блажэвіч кіруе камандай тэсціроўшчыкаў у кампаніі, зарэгістраванай у Кувейце. А ў яе акаўнце пазначана, што яна працавала ў Індыі.

У Беларусі за данаты затрымалі гомельскую айцішніцу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі