У Беларусі за суткі памерлі 7 чалавек з COVID-19

У Беларусі за суткі памерлі 7 чалавек з COVID-19

У Беларусі за суткі памерлі 7 чалавек з COVID-19 (на дзень раней было 6 памерлых). Папярэдні раз столькі ахвяр было 12 траўня. Агульная колькасць памерлых складае 276 чалавек, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Дадаліся яшчэ 823 выпадкі заражэння каранавірусам, іх агульная колькасць набліжаецца да 50 тысяч, іх цяпер 49 453. Колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі восьмы дзень запар не падымаецца вышэй за 900.

Па афіцыйнай статыстыцы Мінздароўя, выпісана з лякарняў 23 880 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+233). З іх 23 604 паправіліся (+226).

Сцвярджаецца, што ўжо зроблена 632 993 тэсты на каранавірус (+10 680).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі