У Беларусі заблакавалі сайт “Народнай Волі”
Мінінфарм заблакаваў сайт газеты "Народная Воля", паведамляе прэс-служба БАЖ.
"Будзем спадзявацца, што часова. Але на сённяшні момант інтэрнэт-рэсурс не адкрываецца ні з Беларусі, ні з-за мяжы. Блакіроўка настолькі глыбокая, што мы не маем доступу нават да адмінкі сайта, каб выправіць тыя недахопы, на якія звярнула нашу ўвагу Міністэрства інфармацыі", — піша рэдакцыя выдання.
У "Народнай Волі" разлічваюць, што праблему ўдасца вырашыць бліжэйшым часам.
"Рэдакцыя па-ранейшаму знаходзіцца ў Беларусі, мы строга прытрымліваемся дзеючага заканадаўства, працуем адкрыта і легальна", — заяўляюць у рэдакцыі.
Чытачам газеты нагадваюць, што на сёння рэдакцыя мае тэлеграм-канал і электронную версію газеты, якая выходзіць двойчы на тыдзень. Падпісацца на PDF-версію, якая будзе прыходзіць на электронную пошту можна праз сайт belpressa.by.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.