У Беларусі зацвердзілі правілы прафесійнай этыкі ў пахавальнай справе

У Беларусі зацвердзілі правілы прафесійнай этыкі ў пахавальнай справе

У Беларусі зацверджаныя Правілы прафесійнай этыкі ў галіне пахавальнай справы. Адпаведная пастанова Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 22 ліпеня 2015 года № 19 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, інфармуе БЕЛТА.

У дакуменце вызначаныя асновы прафесійнай этыкі пры аказанні рытуальных паслуг. Напрыклад, цяпер выканаўцы абавязаныя паважаць заказчыкаў, выказваць ім спачуванне, быць ветлівымі, стрыманымі і неканфліктнымі, датрымлівацца прынцыпаў карпаратыўнасці, арганізаванасці і канфідэнцыйнасці.

Апроч таго, у правілах расшыфравана, што значыць быць ветлівымі, выказваць павагу і спачуванне: супрацоўнікі пахавальных бюро цяпер павінны быць чуллівымі, добразычлівымі, уважлівымі, а таксама цярпімымі да этнакультурных нормаў, вераванняў і абрадаў, павінны паважаць погляды і перакананні асобаў, якія панеслі страту, у тым ліку выключаць дыскрымінацыю па рэлігійнай ці нацыянальнай прыкмеце.

Асобы, якія аказваюць рытуальныя паслугі, абавязаныя ажыццяўляць сваю дзейнасць з роўнай павагай да кожнага памерлага і яго сям’і. Ім неабходна датрымлівацца патрабаванняў заканадаўства, самастойна павышаць узровень ведаў у пытаннях пахавання і пахавальнай справы, а таксама ўлічваць агульнасусветныя этычныя нормы.

Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Фота: holiday.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі