У Беларусі зацвердзілі Стратэгію развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва
У Беларусі зацвердзілі Стратэгію развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Яна мусіць быць рэалізаваная да 2030 года. Як інфармуе прэс-служба Саўміна, стратэгія мае назву "Беларусь — краіна паспяховага прадпрымальніцтва". Адзначаецца, што яна прынятая "у мэтах павышэння эканамічнай свабоды прадпрымальніцтва і павелічэння яго ўнёску ў сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны". Стаіць мэта сфармаваць сектары малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія будуць дынамічна развівацца і істотна палепшаць структуру беларускай эканомікі, павысяць яе канкурэнтаздольнасць, забяспечаць "эфектыўную занятасць і рост даходаў насельніцтва". Да 2030 года доля суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў агульным аб'ёме валавой дабаўленай вартасці мусіць павялічыцца да 50%.
Тэкст Стратэгіі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з'явіўся на ўрадавым сайце.