У Беларусі зарэгістравалі самую нізкую нараджальнасць за апошнія 70 гадоў

Дзіця, ілюстрацыйнае фота

Дзіця, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Беларусі зарэгістравалі самую нізкую нараджальнасць з 1955 года. Да такой высновы прыйшлі аўтары тг-канала "Белыя халаты", якія праналізавалі закрытую справаздачу Мінздароўя за 2023 год.

Пра антырэкорд нараджальнасці за 2023 год раней паведамляў Мінюст. Летась ведамства зарэгістравала крыху больш за 65 тысяч актаў пра нараджэнне. Каэфіцыент нараджальнасці (адносіны колькасці народжаных да 1000 чалавек насельніцтва краіны) паводле Мінюста склаў летась 7,08 — менш, чым у часы Другой сусветнай.

"Белыя халаты" прыводзяць звесткі са статыстыкі Мінздароўя: на 1 студзеня 2023 года ў Беларусі было 83 575 дзяцей да 1 года, а на 12 студзеня 2024-га — 76 872.

Агулам летась у Беларусі (у клініках і дома) было "зарэгістравана 64 089 родаў (у 2022 годзе — 69 691 род), што на 8,0% менш, чым у 2022 годзе". Гэтыя лічбы, як адзначаюць "Белыя халаты", могуць крыху адрознівацца ад рэальных, бо ўключаюць мёртванароджаных, а таксама нараджэнне двух і больш дзяцей.

Паводле падліку тг-канала, нараджальнасць у 2023 годзе склала 6,96 на 1000 чалавек насельніцтва. Раней гэты паказчык не апускаўся ніжэй за 8,9.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі