У Беларусі затрымалі расійскага тэрарыста, абвешчанага ў міжнародны вышук

У Беларусі затрымалі расійскага тэрарыста, абвешчанага ў міжнародны вышук

У Беларусі затрымалі грамадзяніна Расіі, абвешчанага ў міжнародны вышук за тэрарызм. Гэтыя звесткі 19 траўня агучыў дырэктар ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў падчас пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў СНД.

"У выніку рэалізацыі комплексу сумесных аператыўных мерапрыемстваў ФСБ Расіі і КДБ Беларусі на тэрыторыі рэспублікі выяўлены і затрыманы абвешчаны ў міжнародны вышук за дачыненне да міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі грамадзянін Расіі", — перадае БЕЛТА словы Бортнікава.

Кіраўнік расійскай спецслужбы заявіў, што затрыманы мужчына ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Сірыі. Цяпер ён планаваў уцячы ў адну з еўрапейскіх краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі