У Беларусі затрымалі ўкраінца, які вёз на грузавіку буйную суму долараў

У Беларусі затрымалі ўкраінца, які вёз на грузавіку буйную суму долараў

У Беларусі затрымалі 46-гадовага ўкраінца, які вёз на грузавіку буйную суму долараў. Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Верхні Церабяжоў" на беларуска-украінскай мяжы. Кіроўца Volvo заявіў, што не мае тавараў для асабістага карыстання, якія падлягаюць дэклараванню. Аднак у кабіне мытнікі знайшлі скрутак з валютай, яны налічылі больш за 100 тысяч долараў, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Кантрабанда".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі