У Беларусі затрымліваюць ужо за сляды ад налепкі з Пагоняй на аўтамабілі
Налепку з Пагоняй уладальнік аўто адклеіў раней і сам / скрыншот відэа
Сілавікі паведамляюць пра затрыманне ўладальніка аўтамабіля — раней на нумарных знаках машыны быў налеплены стыкер з Пагоняй. На сляды налепкі звярнулі ўвагу супрацоўнікі ГУБАЗ, калі вярталіся з чарговага ператрусу. Сілавікі выказалі здагадку, што ўбачылі "відавочныя сляды адклеенай забароненай сімволікі".
Мяркуючы па ўсім, у мужчыны праверылі змесціва тэлефона. У паведамленні сілавікоў гаворыцца, што ўладальнік аўто “ўдзельнічаў у масавых парушэннях грамадскага парадку і перакрыццях руху транспарту, што пацвярджаецца выяўленымі ў яго матэрыяламі".
У "пакаянным відэа" мужчына кажа, што яго затрымалі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях у Менску і за налепку ў выглядзе Пагоні, якую ён раней зняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.