У Беларусі збіраюцца подпісы супраць будаўніцтва футбольнага стадыёна ў Мінску
Беларусы збіраюць подпісы супраць будаўніцтва футбольнага стадыёна ў Мінску. Петыцыя створаная на сайце change.org і адрасаваная Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі.
“Так як ёсць лепшыя варыянты размеркаваць гэтыя сродкі, нельга марнаваць іх на тое, што створыць мізэр працоўных месцаў і акупіцца праз нявызначаны ў рэаліях тэрмін. Гэта тыя падаткі, якія плацім мы і мы маем права вырашаць. Як мінімум прыватныя рэнтабельныя кампаніі самі вырашаць куды ўкладвацца без падтрымкі дзяржавы.
А дзяржаўныя крэдыты, бюджэтныя грошы неабходна накіраваць на тое, што сапраўды трэба беларусам. Тое, што зробіць наша жыццё лепшым: медыцына, адукацыя, магчымасць працаваць без падатковага прыгнёту. Патрабаванні:
1. Адкласці будаўніцтва нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску.
2. Размеркаваць вызваліленыя дзяржаўныя крэдыты і бюджэтныя сродкі на патрэбы насельніцтва.
3. Падрыхтаваць падрабязную справаздачу аб выніках і апублікаваць”, — напісана ў тэксце петыцыі.
Па стане на раніцу 29 кастрычніка было сабрана ўжо больш за 6 200 подпісаў. Петыцыя прадугледжвае збор 7 500 подпісаў. Апублікаваў яе Віктар Чабатар.
Фота: pressball.by