У Беларусі збіраюцца завочна судзіць пяць каліноўцаў
Каліноўцы ва Украіне
У Беларусі збіраюцца завочна судзіць пяць каліноўцаў — Арцёма Бігеля, Вячаслава Граноўскага, Ігнація Кірэева, Анастасію Махамет і Яна Мельнікава. Пра распачатую "спецвытворчасць" паведамляе ў аўторак Следчы камітэт.
Удзельнікаў палка Каліноўскага, які ва Украіне ваюе супраць расійскіх акупантаў, у РБ абвінавачваюць па шматлікіх артыкулах крымінальнага кодэксу, у тым ліку "акт тэрарызму" і "арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі". СК сцвярджае, што яны аб'яднаныя ідэяй "далейшага ўварвання ў Рэспубліку Беларусь для ініцыявання ўзброеных сутыкненняў з праваахоўнымі органамі і ўзброенымі сіламі нашай краіны, гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу, захопу дзяржаўнай улады злачынным шляхам".
А МУС РБ пагражае каліноўцам новымі крымінальнымі справамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.