У Беларусі збор адходаў пластыку павялічыўся ў чатыры разы
Сярэднестатыстычны беларус вырабляе ў 2,5 разы больш смецця, чым 30 гадоў таму
У Беларусі за 12 апошніх гадоў збор адходаў пластыку павялічыўся ў чатыры разы, шкла — больш чым утрая. Пра гэта minsknews.by паведаміла дырэктар дзяржустановы "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" Аксана Гайдук. Паводле яе слоў, штогод у нашай краіне ўтвараецца каля 4 млн тон цвёрдых камунальных адходаў. Перапрацоўваецца ўжо каля 38% (12 гадоў таму было толькі 10%). Сярэднестатыстычны беларус вырабляе ў 2,5 разы больш смецця, чым 30 гадоў таму.
Дзякуючы арганізаванай перапрацоўцы, за апошнія 14 гадоў агульная колькасць месцаў пахавання камунальных адходаў скарацілася больш чым у 22 разы. На сённяшні дзень функцыянуюць 152 палігоны, а міні-палігонаў ужо няма.
У Мінску будуецца смеццеперапрацоўчы завод. Чакаецца, што ён пачне працаваць летам наступнага года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.