У Беларусі здымаюць чарговы фільм-агітку — гэтым разам пра дзяржсімвалы

На здымачнай пляцоўцы

На здымачнай пляцоўцы / @minkultrb

"Беларусьфільм" прыступіў да здымак чарговага прапагандысцкага фільма. У Міністэрстве культуры кажуць, што гэта будзе "моладзевы фільм пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі пад працоўнай назвай "Культурны код". Рэжысёр-пастаноўшчык стужкі — Кірыл Халецкі, яму 23 гады. Раней ён зняў карціну "Кіношнікі". У гэтай яго працы будуць выкарыстаныя "прыёмы гульнявога і дакументальнага кіно", кажуць у Мінкульце і просяць мінчанаў не палохацца, калі на вуліцах да іх падыдуць з камерай і пытаннем "як пачынаецца дзяржаўны гімн Беларусі?".

Сюжэтная лінія ў фільма таксама будзе. Галоўныя героі — студэнты-дыпломнікі акадэміі мастацтваў, выдатніца і троечнік — атрымалі заданне зняць фільм пра дзяржсімвалы. Акрамя інтэрв'ю з мінакамі, аўтары карціны вырашылі адправіць іх у музей і на акцыю "Праспяваем гімн разам!". Але ў чым інтрыга ўсёй гэтай гісторыі і ці ёсць яна, у Мінкульце пакуль не расказалі. Абяцаюць паказаць, што атрымалася, у верасні. На пачатак восені запланаваная прэм'ера.

Нагадаем, у апошнія гады "Беларусьфільм" пачаў спецыялізавацца на вытворчасці прапагандысцкіх фільмаў. Сярод іх фільм пра дактароў "Ліст чакання", карціна "На другім беразе" — версія чыноўнікаў пра жыццё ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, стужка пра вайну "Час вярнуцца". У планах кнастудыі таксама зняць фільмы пра Аляксея Талая і "гераізм сілавікоў" у 2020-м годзе.

В Беларуси снимают очередной фильм-агитку — на сей раз про госсимволы
На съемочной площадке / здесь и далее фото @minkultrb
В Беларуси снимают очередной фильм-агитку — на сей раз про госсимволы
В Беларуси снимают очередной фильм-агитку — на сей раз про госсимволы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі