У Беларусі значна павялічылася колькасць карупцыйных злачынстваў
Генпракурор Аляксандр Канюк пабываў з дакладам у кіраўніка дзяржавы ды заявіў, што крымінагенная сітуацыя ў нашай краіне застаецца стабільнай.
Паводле яго слоў, праваахоўнікі сталі працаваць больш якасна і, як вынік — павялічылася колькасць выяўленых цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.
Вось што распавёў Аляксандр Канюк у каментары тэлеканалу АНТ:
"Больш актыўна сталі працаваць са злачынствамі, звязанымі з наркотыкамі і карупцыяй. Таму іх значная колькасць. Па наркотыках [колькасць злачынстваў] павялічылася ў тры разы, па карупцыйных злачынствах таксама значны рост".
Генпракурор падкрэсліў, што гэта звязана з актывізацыяй дзейнасці праваахоўных структур.
Фота — Fotolia