У Беларусі зноў забараняюць наведваць лясы
З-за спёкі ў лесе легка можа здарыцца пажар / Unsplash.com
З-за гарачага надвор'я МНС уводзіць абмежаванне на наведванне лясоў у 67 раёнах Беларусі. Абмежаванні не тычацца пакуль толькі лясоў у Брэсцкай вобласці.
У Віцебскай вобласці забаронена наведваць лясы ва ўсіх раёнах, акрамя Браслаўскага.
У Мінскай вобласці абмежаванні пакуль не датычацца Мядзельскага, Лагойскага і Копыльскага раёнаў. А ў Крупскім і Бярэзінскім раёнах лясы наведваць забаронена.
Амаль палова лясоў у Гомельскай вобласці абмежавана для наведвання. Ісці ў лес можна толькі ў Жыткавіцкім, Лельчыцкім, Мазырскім, Ельскім, Рагачоўскім, Веткаўскім, Добрушскім, Лоеўскім, Рэчыцкім і Гомельскім раёнах.
Па Гродзенскай вобласці абмежаванні закранулі Астравецкі, Ашмянскі і Смаргонскі, Воранаўскі, Лідскі, Ваўкавыскі, Зэльвенскі, Свіслацкі раёны і раён Вялікай Бераставіцы.
У лік забароненых да наведвання лясоў у Магілёўскай вобласці трапілі Круглоўскі, Бялыніцкі, Шклоўскі, Магілёўскі, Быхаўскі, Слаўгарадскі, Чаускі і Чэрыкаўскі раёны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.