У Беларусі зноў зафіксавалі інфляцыю

У Беларусі зноў зафіксавалі інфляцыю

У Беларусі зноў зафіксавалі інфляцыю. У верасні яна склала 0,3%. За дзевяць месяцаў 2017 года індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі склаў 2,7%, інфармуе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.  

Як інфармавала Еўрарадыё, у ліпені і жніўні ў Беларусі была дэфляцыя — зніжаліся кошты на тавары і платныя паслугі (на 0,1% і 0,8% адпаведна). У жніўні прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў заявіў, што па выніках 2017 года Беларусь можа мець інфляцыю, не большую за 7%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі