У Беларусі з'явіцца настольная гульня пра выбары

Настольная гульня

Настольная гульня / Стокавае фота

У Беларусі з'явіцца настольная гульня пра выбары. Яе распрацаваў "Моладзевы савет", створаны пры Цэнтрвыбаркаме.

Ідэя не новая: настолкі пра выбары ўжо ёсць і ў Расіі, і ва Украіне. Але паглядзець на беларускі варыянт будзе цікава: як аўтары рэалізавалі прынцыпы "усе кандыдаты роўныя, але адзін раўнейшы" і "мы ідзем на выбары не спаборнічаць з галоўным кандыдатам, а абараняць і падтрымліваць яго"?

Што да афіцыйных фармулёвак, дык у ЦВК лічаць, што новая гульня дапаможа моладзі "азнаёміцца з асновамі нашай выбарчай сістэмы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі