У Белавежскай пушчы з'явіўся пешаходна-роварны пераход у Польшчу
28 жніўня адбылося ўрачыстае адкрыццё беларускай часткі міжнароднага пункту пропуску "Перароў-Белавежа".
Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", памежны пераезд размешчаны на аўтамабільнай дарозе "Р-81" на тэрыторыі нацыянальнага парку "Белавежская пушча".
Унікальнасць гэтага аб'екту ў тым, што ён служыць толькі для пропуску пешаходаў і раварыстаў. Дарогі тэхнічна дазваляюць рух аўтамабіляў, але для гэтых мэтаў не выкарыстоўваюцца, бо мясціны маюць статус запаведных.
Прапускная здольнасць памежнага пераходу складае 400 чалавек у суткі.
Фота — virtual.brest.by