У "Белдзяржхарчпраме" заявілі пра "гістарычны рэкорд" вытворчасці цукру
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка зацікавіўся цукрам
Кіраўнік "Белдзяржхарчпрама" Алег Жыдкоў у інтэрв'ю часопісу "Эканоміка Беларусі" заявіў пра "гістарычны рэкорд" вытворчасці цукру ў нашай краіне. Калі верыць статыстыцы, у 2023 годзе пры плане 5 мільёнаў тон цукровых буракоў з палёў сабралі амаль 5,3 млн тон. Па словах старшыні канцэрна, гэта "сур'ёзная лічба" — рэкорд за ўсю гісторыю развіцця цукровай галіны Беларусі.
Па выніках перапрацоўкі сыравіны было атрымана 670 тысяч тон цукру. Гэта на 15-17% больш, чым было ў 2022-м. "Гэта і стане нашым галоўным экспартным патэнцыялам сёлета", — кажа Жыдкоў. Нягледзячы на тое, што цукар прадаюць у асноўным у краінах ЕАЭС, заводы працуюць "з някепскай нормай прыбытку", сцвярджае ён.
Сёлета для ўнутранага рынку Беларусі запланаваны запасы цукру, якія ў 1,5 раза перавышаюць звычайнае яго спажыванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.