У Белгарадзе абваліўся пад'езд жылога дзесяціпавярховага дома

Абрушаны пад'езд

Абрушаны пад'езд / vm.ru

Тэлеграм-канал Baza сцвярджае, што загінулі як мінімум чатыры чалавекі, 21 — пацярпеў. Пад заваламі знаходзяцца 15 чалавек.

Белгарадскі губернатар спачатку заявіў, што ў пад'езд дома трапіў украінскі снарад, але пазней у Мінаабароны РФ распавялі, што дом быў пашкоджаны фрагментамі адной са збітых ракет "Кропка-У".

Дом знаходзіцца на вуліцы Шчорса. Раней у Белгарадзе і Белгарадскім раёне пяты раз за дзень запушчана сірэна ракетнай небяспекі. На месцы працуюць экстранныя службы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі